Наведванне выставы дасягненняў «Мая Беларусь»

24 студзеня супрацоўнікі Брэсцкага, Баранавіцкага і Пінскага цэнтраў стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі наведалі выставу дасягненняў «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO.
Маштабная экспазіцыя падзелена на тэматычныя зоны, кожная з якіх дэманструе дасягненні і патэнцыял краіны ў розных сферах. Выстава стала прасторай, дзе наведвальнікаў аб'ядноўвае энергія, творчасць і дух роднай зямлі, які выклікае прыхільнасць да дыялогу і абмену вопытам.
Работнікі цэнтраў азнаёміліся з унікальнымі інавацыйнымі праектамі, здзейснілі віртуальныя экскурсіі па рэгіёнах і глыбей даведаліся аб нацыянальных традыцыях. Наведванне пакінула станоўчыя эмоцыі, умацавала пачуццё гонару за поспехі, дасягнутыя за гады незалежнасці, і ўпэўненасць у будучыні Беларусі.













